_
in Belarusian with link
???????? ?? ?????????? | ?????? ???????? | euroradio.fm
«У Навагрудку і ваколіцах карэспандэнт Еўрарадыё сустрэўся з людзьмі, якія памятаюць партызанаў-братоў Бельскіх, герояў галівудскага фільма “Выклік”, ролю аднаго з якіх выканаў знакаміты "бонд" Даніэл Крэйг…Звесткі пра шэсць ваенных аперацый, у якіх разам з савецкімі партызанамі удзельнічалі людзі Бельскага, падаюць ў кнізе “Як мы перажылі Халакост з яўрэйскім партызанскім атрадам у Беларусі” Доў Коген і Джэк Каган.Аднак пра ўзяцце мястэчка Налібакі 8 мая 1943 года яны не ўзгадваюць. Няма такой сцэны і ў фільме. А вось сведкі тых падзей, якія дагэтуль жывуць у Налібаках, успамінаюць, як партызаны спалілі вёску і забілі шмат нявінных людзей, якіх абвінавацілі ў падтрымцы немцаў.Жыхарка Налібак Марыя Адамцэвіч апавядае:Адамцэвіч: “Бачым мы, партызаны ідуць пад белымі гэтымі нашыўкамі. Ідуць наступаць на Налібакі. У канцы (вёскі – аўт.) была зроблена каплічка, і тут быў нямецкі пост, самаахоўцы. Як партызаны ішлі, яны не стралялі – спалі. Падыйшлі партызаны сюды ў вёску, і тут давай ужо самаахоўцы страляць. І некаторых партызанаў недзе пасярэдзіне вёскі забілі. Дык тады самага старшага партызана ранілі, дык ён сказаў: “Біць і паліць усіх, не разбірацца”.Паводле спадарыні Марыі, пачалі страляць і ў тых, хто ніякага дачынення да самааховы не меў. Так загінуў яе сваяк. Адамцэвіч: “І адзін выняў пісталет, партызан, і кажа: “І ты такі ж сукін сын, самааховец!” І нашага застрэліў, і наш ужо там лёг. І тады ўжо і пайшлі далей. І тады ўжо бамбілі, усю вёску спалілі”.Мясцовая жыхарка Леанарда Юнцэвіч кажа, што ў той дзень загінула каля ста чалавек. І калі пайшоў додждж, па дарозе цякла кроў.Мы даведаліся, што Налібакі – не адзіная вёска, якую спаліла група з савецкіх і яўрэйскіх партызанаў. У 1944 годзе падобная гісторыя здарылася ў Купіску.Уладзімір Сідо быў тады маленькім хлопчыкам. Ён кажа, што партызаны пачалі дзейнічаць, калі набліжалася Чырвоная Армія, а дагэтуль з немцамі змагаліся менш.Сідо: “Пяць атрадаў было. Тут такога руху не было. Дзе бліжэй дарогі, дык там яны, можа, і дзейнічалі. А тут яны сядзелі і мала што рабілі. Ужо калі Чырвоная Армія была пад Мінскам, тады яны троху выйшлі. Паказаць сябе”.У Купіску таксама была самаахова, набраная немцамі з мясцовых хлопцаў. Аднак партызаны ў супрацоўніцтве з немцамі абвінавацілі ледзь не ўсіх вяскоўцаў. За гэта спалілі вёску. Пасля людзі па два, а хто і па тры гады жылі ў зямлянках.Сідо: “Комін толькі застаўся. Усё. А там усё спалена. Гавораць, з кожнай хаты стралялі. Не стралялі з кожная хаты. На гэта спасылаліся”.Партызаны забілі стрыечную сястру Уладзіміра Сідо, муж якой, між іншым, з 1940 года быў савецкім актывістам.Сідо: “Партызаны забілі маю стрыечную сястру. Яна адчыніла вакно. Партызаны ж былі свае, не баялася ж. Той падыйшоў і кажа: “Дай боты хромавыя”. А яна кажа: “Бацька, няма ж хромавых у нашага мужыка”. Ён - бах у галаву. І ўсё, і кончана. Грабілі, усё пад чыстую грабілі, як ёсць”.А ці былі сярод гэтых партызанаў людзі Бельскіх?Сідо: “Аб’ядналіся яны. Думалі, такая ўжо тут крэпасць. У тут, дзе крама зараз, быў пры Польшчы сырзавод. У гэтым доме мураваным зрабілі ўмацаванні. Васямнаццаць чалавек было. Не немцаў, а ахоўцаў. Ну што ж там васямнаццаць чалавек… Пакуль кулямёт працаваў, яны яшчэ трымаліся”.Усіх з мясцовай паліцыі падчас узяцця Купіска забілі. Нябожчыкаў скінулі на бераг Нёмана, і яны плылі па рацэ.Мы пацікавіліся, ці спрабавалі пасля вайны сваякі знайсці і асудзіць вінаватых у забойстве сястры? Уладзімір Сідо адказаў, што спробы былі, але безвыніковыя.Сідо: “Не судзілі. Тады наш нічога не дабіўся. Вайна спісала ўсё – хто вінават, хто не вінават. Нічога не дабіліся...” »